Віцебскія школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў

Вучні 5—11 класаў сярэдняй школы №40 Віцебска стварылі праект “Люблю чытаць па-беларуску” для якога запісвалі відэа з уласнай дэкламацыяй вершаў беларускіх паэтаў.
Віцебскія школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў. Кадр з аднаго з відэаролікаў

Прыхільнікі беларускай паэзіі здымалі відэа цягам году — з сакавіка 2015 па сакавік 2016 года, паведамляецца на сайце школы. Шчыра і пранікнёна школьнікі перад камерай чыталі беларускія вершы ў дварах і на вуліцах роднага Віцебска, на беразе рэчкі, у поле і ў лесе.

Чатырнаццаць лепшых відэакліпаў, запісаных вучнямі СШ №40, можна ўбачыць на канале школы ў YouTube. Там прадстаўленыя наступныя вершы:

  • Ніна Аксёнчык “О май, — пара кахання”
  • Максім Багдановіч “Зімой”
  • Рыгор Барадулін “Уцякала зіма ад вясны” і “Пакуль жывеш развітвайся з жыццём”
  • Міхал Будаеў “Лета”
  • Вера Вярба “Матуліны рукі”
  • Ніл Гілевіч “Маці”
  • Анатоль Грачанікаў “Зоры спяваюць” і “Над Белаю Руссю...”
  • Якуб Колас “На полі вясною”
  • Янка Купала “Лета” і “Спадчына”
  • Пімен Панчанка “Той дзень прапаў і страчаны навекі”
  • Максім Танк “Родная мова”

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ