У Віцебску пройдзе сустрэча з бардам Станкевічам

16 лютага ў Віцебску адбудзецца творчая сустрэча з Георгіем Станкевічам — паэтам, перакладчыкам і бардам
У Віцебску пройдзе сустрэча з бардам Станкевічам

У “Еўрапейскім клубе” пройдзе прзентацыя новага зборніка вершаў Георгія Станкевіча “Як слязінка дажджу” і дакументальнай кінастужкі “Я лічу, што я шчаслівы”, прысвечанага аўтару.

Фільм прадставяць удзельнікі здымачнай групы, журналісты Алена Сцяпанава (Віцебск) і Аляксандр Зянкоў (Барысаў). З 14-хвіліннай стужкі гледачы змогуць даведацца пра Георгія Станкевіча не толькі тое, што ён піша вершы, выкладае ў школе нямецкую мову, займаецца перакладамі і спявае. Аўтары фільма паказваюць, што натхняе паэта і барда на творчасць, і як самыя звыклыя жыццёвы акалічнасці могуць пераўтварацца ў мастацкія вобразы, калі гэтага прагне чулая да паэзіі душа.

З вершамі і песнямі, якія нарадзіліся зусім нядаўна, а таксама з апошнімі перакладамі прысутных пазнаёміць сам Георгій Станкевіч. Падчас сустрэчы ён раскажа пра свой , ужо чацвёрты паэтычны зборнік “Як слязінка дажджу”, які можна будзе тут жа набыць і атрымаць аўтограф аўтара. Вядома, аматараў творчасці паэта і барда чакае невялікі сяброўскі канцэрт, падчас якога спадар Георгій выканае і новыя свае песні, і тыя, што ўжо даўно палюбіліся слухачам.

"Сустрэча пачнецца ў 18:00 у “ЕўрапейскІМ клубЕ” (вуліца 1-я Сенненская, д.5).
Праезд трамваем №№ 1 і 9, а таксама аўтобусамі №№ 3 и 11 (да прыпынка “Бібліятэка імя Міхася Лынькова”).
Уваход вольны. Тэлэфон для даведак: +375-29-218-98-38 (Кастусь).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ