Фотафакт: Пажарная частка ў Віцебску ўпрыгожаныя выцінанкамі
Вокны будынка Віцебскага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый ўпрыгожаныя выцінанкамі — з паперы выразаныя і наклееныя на шыбы калядныя сюжэты.
Тут, вітражах над аўтамабільнымі боксамі, можна ўбачыць гарадскую ратушу, побач з якой імчыць пажарная аўтацыстэрна з мехам падарункаў. Праўда, падобна, што выратавальнай машыне самой спатрэбілася дапамога, бо яе цягнуць алені. На суседняй шыбе Дзед Мароз уручае падарунак малпачцы, а Снягурка лашчыць авечку. Таксама нажніцамі віцебскія пажарныя стварылі і тэатр, і Васкрасенскую царкву з Свята-Успенскім саборам.
На іншых вокнах будынка таксама ёсць выцінанкі, але з больш простым сюжэтам: сняжынкі, ялінкі, снегавікі і таму падобнае. За такое творчае ўпрыгожанне свайго будынка віцебскія выратавальнікі ўшанаваныя першым месцам на абласным аглядзе-конкурсе на самае лепшае навагодняе аздабленне.
Другое і трэцяе месцы ў гэтым конкурсе занялі калектывы Глыбоцкага і Талачынскага РАНС. Тройка пераможцаў будзе ўзнагароджаная дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, паведамляе прэс-служба МНС.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
17/студзень/2016 у 10:42
Круто! МЧС и здесь молодцы!
17/студзень/2016 у 19:54 1
Молодцы, красиво.
Вспомнилось. Два года назад зашел по делам в один из отделов охраны г.Витебска. В холле стояла елка, которая не "вписалась" в его высоту. Тогда у елки спилили... верхушку. Впрочем, понятно - экономия есть. Сэкономили на елочку для начальника )
17/студзень/2016 у 22:20 2
Сами смайстрячили или на налоги заказали?
17/студзень/2016 у 22:55 3
Вшывы Блох пісаў:
Есть еще вариант - затушили пару левых пожаров.
17/студзень/2016 у 23:31 4
Или разришений каких дали...