Памёр вядомы віцебскі мастак Валерый Чукін

У светлае свята Раства на 67-м годзе пайшоў з жыцця вядомы віцебскі мастак, сябра творчага аб'яднання «Квадрат» Валерый Чукін.
Валерый Чукін, 2011 год. Фота danry.bloger.by

Валерый Чукін нарадзіўся ў Вялікіх Луках Пскоўскай Вобласці РСФСР у сям'і настаўніка матэматыкі. У 1973 годзе ён скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (зараз — ВДУ). У 1991 годзе Чукіна прынялі ў Саюз мастакоў Беларусі.

Валерый Чукін быў удзельнікам і адным са стваральнікаў творчага аб'яднання «Квадрат», якое было створана ў 1987 годзе і праіснавала да 1994 года. Мастак працаваў у станкавым жывапісу і грыфіцы ў розных тэхніках.

У 2014 годзе Чукін быў уключаны ў буклет «ТОП-10 мастакоў Віцебска», выпушчаны салонам-галерэяй «Сцяна». Працы мастака выстаўляліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, у тым ліку ў Германіі, Ізраілі, Іспаніі, Канадзе, Польшчы, Расіі.

«Мы бачым перад сабой пачуццёвы экспрэсіянізм. У сваю вольную экспрэсіўную манеру ён уносіць тонкае разуменне сусвету, прапускаючы праз душу комплекснае, энэргійнае адчуванне светабудовы», — так ахарактарызаваў творчасць Валерыя Чукіна на адкрыцці адной з яго выстаў Аляксандр Малей. Сам мастак творчым крэда лічыў «асацыятыўнае мысленне, выказанае з эмацыйнай сілай на падсвядомасці праз мясарубку розуму».

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ