Старадаўні дом на Камсамольскай вуліцы паспрабуюць прадаць
Дом №28 (гісторыка-культурная каштоўнасць 3 катэгорыі) на Камсамольскай вуліцы ў Віцебску, які паступова разбураецца, выставілі на аўкцыён.
Гэты дом у шэрагу іншых на былой Ніжне-Пятроўскай вуліцы адносіцца да забудовы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Будынак даўно быў адселены, шмат гадоў стаяў без нагляду і паступова пачаў разбурацца.
Як паведаміў аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама ў каментары да артыкула “ННВ” пра гэты дом, з 10 лютага 2015 года будынак на балансе ў ЖРЭТ Кастрыніцкага раёна. Для дома быў распрацаваны пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці, а яго ацэнка зробленая ААТ “Белрэстаўрацыя”.
Дом будзе прадавацца з аўкцыёна, які адбудзецца30 снежня, з пачатковым коштам 4 400 943 033 рублёў. Будынак можа быць выкарыстаны як пад жыллё, так і для стварэння нейкага бізнесу, за выключэнне ігравога і рытуальных паслуг.
У гэты ж дзень на аўкцыён будуць выстаўлены яшчэ дзве гісторыка-культурныя каштоўнасці — дом №20 па вуліцы Калініна (пачатковы кошт у 2 232 244 912 рублёў) і дом №4 на Смаленскай плошчы (пачатковы кошт у 2 826 061 552 рублёў).
Нагадаем аднак, што, як пісалі “Народныя навіны Віцебска”, нягледзячы на некалькі аўкцыёнаў так і не прададзеныя старадаўнія дамы на вуліцы Дзімітрава, хоць іх кошт быў зніжаны ўдвая і зараз складае 3 357 587 162 рублёў.
Чытайце яшчэ
8 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
3/снежань/2015 у 18:46
Целенаправленно разрушать историческую недвижимость, довести до состояния руин, а потом пытаться продать за миллиарды. А не выписать ли работникам исполкома премию?
3/снежань/2015 у 19:12 1
250 килабакцаф - дарагавата!
Посьли 2х скидак - куплю.
Туда прафда истчо лимон влажыть нада...
3/снежань/2015 у 20:08 2
Кошт для цяперашнягя часу вельмі высокі. Можа і прадаваць не хочуць, а пасля няўдалай спробы сказаць -- інвестара няма, можна нішчыць?
3/снежань/2015 у 20:11 3
Кстати! А чей это дом?
3/снежань/2015 у 21:11 4
@ Konigin:
Цену на памятники архитектуры определяет Белреставрация... И Витебск влиять на неё при всём желании не может
4/снежань/2015 у 1:02 5
Чаму за 4,4 міліярду, адкуль такі кошт? Ён жа быў пабудаваны сто гадоў таму. Зусім здурнелі? Забудову трэба захаваць, гэта- галоўнае! Аддайце за 100-200 мільёнаў і хай там робяць, што хочуць, бо гэты будынак, трэба -захаваць!.
4/снежань/2015 у 14:32 6
@ Ю.Ш.:
+1000
4/снежань/2015 у 14:34 7
@ Ю.Ш.:
+1000 полностью согласна