Сёння ў Віцебску адбудзецца паказ фіналістаў кінафестывалю “Bulbamovie”

Сёння ў Віцебску адбудзецца паказ фіналістаў кінафестывалю “Bulbamovie”
1 снежня ў Віцебску адбудзецца паказ фіналістаў кінафестывалю кароткага метра “Bulbamovie” — гэты фестываль беларускага незалежнага кіно, штогод праходзіць у Варшаве, а ў 2015 годзе таксама прайшоў і ў Мінску.

Акрамя паказу беларускага кароткаметражнага аўтарскага кіно на сустрэчу запрошаны адмысловы госць — кінааналітык, культуролаг і журналіст Максім Жбанкоў.

У праграме наступныя фільмы:

1. "Адной Крыві" рэж. Мітры Семенаў-Алейнікаў, маст., 15 хв. - Залатая бульба і I прыз гледачоў.
2. "Вялікдзень Хрыста" рэж. Дары Юркевіч, дак., 13 хв. - Залатая бульба.
3. "Кансьерж" рэж. Робэрт Сенека, маст. 9 хв. - Бронзавая бульба.
4. "Пугач" рэж. Сяргей Каласоўскi, маст., 12 хв. - Лепшы гук.
5. "Амерыкан бой" рэж. Мікіта Лаўрэцкі, маст., 25 хв. - II прыз гледачоў.
6. "Беларусь якаючы" рэж. Улада Сенкова І Святланa Сакалоўская, маст., 25 хв. - III прыз гледачоў.

Пачатак у 19:00, паказ адбудзецца ў памяшканні “Арт-прасторы” на Талстога, 7. Уваход вольны!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ