У гонар Дня маці ў Беларусі Google зрабіў адмысловы лагатып

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці, прымеркаваны да свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы. Сёлета ў гэты дзень Google зрабіў так званы doodle — змяніў свой лагатып на адмыслова зроблены святочны.
У гонар Дня маці ў Беларусі Google зрабіў адмысловы лагатып

У гонар Дня маці ў Беларусі Google зрабіў адмысловы лагатып

Кампанія Google зрабіла традыцыяй выкарыстоўваць адмысловыя лагатыпы на старонцы сваёй пошукавай сістэмы для адзначэння нейкага свята ці даты. Такім чынам адзначалі дзень народзінаў Альберта Энштэйна, Леанарда да Вінчы, Рабіндраната Тагора, а, напрыклад, у ліпені 2008 года doodle быў зроблены да дня нараджэння Марка Шагала, пры чым не толькі ў беларускай версіі пошукавіка, але і на ўсіх іншых мовах.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ