“Хімік-СКА” не прабіўся ў фінал Кубка Руслана Салея

Наваполацкі хакейны клуб “Хімік-СКА” ў паўфінальнай серыі розыгрышу Кубка Руслана Салея не здолеў перайграць “Дынама-Маладзечна”.

Пераможца вызначаўся па выніках двух паядынкаў з улікам закінутых і прапушчаных шайб.
На сваёй пляцоўцы навапалачане прайгралі 1:2. А ўчора ў Маладзечне паядынак у асноўны час завяршыўся 2:3 на карысць “Хіміка”.

Каманды згулялі ў овертайме, у якім фіналіст не вызначыўся. У серыі пасляматчывых кідкоў мацней аказаліся маладзечанцы. У фінале яны згуляюць з мінскім “Юнацтвам”.
Першы паядынак паміж гэтымі клубамі адбудзецца 6 кастрычніка.

Меткі:

Чытайце яшчэ