ФК “Віцебск” перамог “Гомель” і пакінуў апошні радок у табліцы

Напэўна, учора ФК “Віцебск” у супрацьстаянні з “Гомелем” прадэманстраваў самую лепшую гульню за сезон.

Віцебскім заўзятарам не давялося сумаваць. Гульня была досыць дынамічнай, гаспадары поля пабалавалі гледачоў галявымі момантамі. Матч пакінуў добрыя ўражанні, хоць напрыканцы “Гомель” прыціснуў “Віцебск” да сваёй брамы.

Віцябляне атрымалі важную перамогу (1:0) і пакінулі апошні радок турнірнай табліцы. Цяпер у мясцовых аматараў футбола ёсць надзея, што “Віцебск” захавае прапіску ў вышэйшым дывізіёне.

Меткі:

Чытайце яшчэ