Кошт на помнік архітэктуры XIX стагоддзя, які прадаюць у Віцебску, знізілі ўдвая

Пачатковы кошт комплексу будынкаў XIX стагоддзя на вуліцы Дзімітрава ў Віцебску зменшаны на 50% — з 6 424 544 788 да 3 357 587 162 рублёў.
Сучасны выгляд будынкаў №10 і №12 па вуліцы Дзімітрава. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што гэты помнік архітэктуры Віцебскі райвыканкам спрабуе прадаць яшчэ з лютага. Як паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, у 2013 годзе пачалася рэканструкцыя комплексу, пры гэтым быў кардынальна зменены від старадаўніх будынкаў. Аднак завяршыць удалося толькі пераробку дома №10а, а будынкі №10 і №12 былі закансерваваныя, а потым выстаўленыя на продаж.

Новы аўкцыён прызначаны Віцебскім абласным тэрытарыяльным фондам дзяржаўнай маёмасці на 25 верасня. Як і раней, ніякіх умоў будучаму гаспадару гістарычнай забудовы не ставіцца.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ