“Хмяльны” турнір збірае футбалістаў

У чацвёрты раз у Віцебску праводзіцца адкрыты кубак ФК “Хмель”. Падзея арганізуецца выключна для аматарскіх футбольных каманд. Хлопцы з Гарадка, Навалукомля, Масквы, Мінска, Смаленска, Шуміліна і іншых гарадоў едуць на бераг Віцьбы.
“Хмяльны” турнір збірае футбалістаў

Турнір ладзіцца ў чацвёрты раз. Арганізатары спрабуюць спалучаць здаровы лад жыцця і змаганне за перамогу з прасоўваннем культуры “спажывання”. Настрой падзеі абяцаюць ствараць ды-джэямі, халоднымі напоямі, бір-понг спаборніцтвамі, і, канешне, футболам.

Пад апекай ФК “Віцебск” турнір будзе адбывацца на аматарскім полі ў парку па праспекце Люднікава. Гэта адно з вялікай колькасці мерапрыемстваў, што адбываецца ў Дні горада 27 і 28 чэрвеня.

Відэа: Аляксандр Пяршай

Меткі:

Чытайце яшчэ