ФК “Віцебск” у Гомелі не разжыўся ачкамі
Гасцявая сустрэча з “Гомелем” не прынесла "Віцебску" ніякіх зрухаў. Нашы футбалісты прайгралі 0:2.
Напрацягу гульні віцябляне намагаліся ўзламаць абарону гамельчан. За ўвесь матч падапечныя Сяргея Вехцева стварылі адзін рэальны галявы момант, якія прыйшоўся на пачатак першага тайма.
Калі ў першым тайме “Віцебск” у асноўным атакаваў праз навес на вароты “Гомеля”, то ў другім віцябляне нярэдка і прабівалі. Але не адзін з іх удараў не дасягнуў мэты.