Віцебск на аматарскай кінастужцы 1974 года. Відэа

На сэрвісе YouTube выкладзены чорна-белы аматарскі кінафільм, даўжынёй крыху больш за паўтары хвіліны, які зафіксаваў выгляд Віцебска ў 1974 годзе.
Віцебск на аматарскай кінастужцы 1974 года

Дзякуючы гэтай стужцы чытачы “ННВ” могуць пабываць на Кіраўскім мосце, Плошчы перамогі, у парку Фрунзэ, ля ратушы і каля будынку аблвыканкама. Яны ўбачаць нядаўна збудаваныя кінатэатр “Беларусь” (1973, арх. Ю.І. Шніт), 10-павярховы жылы дом з рэстаранам “Аўрора” (1973, арх. А.А. Бельскі, А.І. Расейкін), цяперашні гарвыканкам (1970, арх. А.А. Бельскі, Б.Е. Міхлін). Таксама знята ўзвядзенне 16-павярхова дома ў пачатку вуліцы генерала Белабародава (арх. У.Р. Зубкоў, З.І. Конаш), які будзе завершаны ў 1975 годзе.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ