Дзень роднай мовы ад праекту “Забаўлянкі для Янкі”

21 лютага (субота) ў 15.30 праект “Забаўлянкі для Янкі” запрашае бацькоў і дзяцей на чарговую сяброўскую сустрэчу. Гэтым разам – з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Нас ласкава прымае ў сябе бітлз-клуб “Чердачок”!
Дзень роднай мовы ад праекту “Забаўлянкі для Янкі”

Праграма свята насычаная мноствам карысных цікавостак. Напачатку ўвазе самых маленькіх гасцей будзе прапанаваны дыяфільм, які агучыць для нас па-беларуску Віталь Броўка, сябра праекта, дырэктар канцэртнай агенцыі «Кастусь-медыя». Незвычайнае і пазнавальнае “Шоу беларушчыны” для дзяцей і бацькоў правядзе адмысловы госць свята – Алесь Мазанік, кіраўнік інтэрнэт-крамы Imbryk.by (г.Мінск). Дзіцячы забаўляльны цэнтр “Джунгли зовут" зладзіць для нашых малечаў рухавую гульнявую праграму. Цягам свята таксама будзе працаваць фотазона, створаная намаганнямі майстэрні "Alen R", фатографаў Дзімы Лася і Арцёма Архіпенкі. Вядома, ніхто не застанецца без гарбаткі і смачных пачастункаў ад прадпрыемства “Віцьба”. Напрыканцы – глядзім разам добры мульцік “Віні Пых” па-беларуску.

Вельмі прыемна, што нас падтрымліваюць выбітныя асобы горада, арганізацыі і проста цікавыя і таленавітыя людзі! Арганізатары асабліва ўдзячныя за гасціннасць гаспадару бітлз-клуба “Чердачек” Гарыку Аганджаняну.

Нам дапамагаюць інфармацыйныя партнёры і сябры - ditenok.com, vіtebsk4.me , Gorod.Vitebsk.by, Vitebsk.biz.

Нагадваем, што сустрэча адбудзецца 21 лютага (субота) у 15.30 у памяшканні бітлз-клуба “Чердачек” (Кастрычніцкая, 11 ). Уваход — за добраахвотныя грашовыя ахвяраванні (free donation)!

Усе сабраныя падчас мерапрыемства грошы пойдуць на ўсталяванне помніка народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну да 80-годдзя з дня яго нараджэння.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ