ХК “Віцебск” даў бой лідару чэмпіяната

Віцебская лядовая дружына ў чарговы раз у нацыянальным першынстве прадэмастравала, што нікому не збіраецца дарыць ачкі. Супраціў “мядзведзей” у Віцебску адчуў салігорскі “Шахцёр”.

Лідар чэмпіяната хоць і узяў верх над “Віцебскам”, але яму прышлося над гэтым папацець.

З сярэдзіны другога перыяда “Шахцёр” вымушаны быў прыкладаць сілы, каб усталяваць парытэт. Гаспдары двойчы запар гулялі ў меньшасці, але абараніліся, не дазволіўшы суперніку зраўняць лік.
Але не задоўга да завяршэння гэтай трэці ў бяскрыўднай сітуацыі госці дабіваюцца поспеху (2:2).

Не было проста гарнякам і ў заключным перыядзе. Толькі за кошт рэалізацыі большасці яны здолелі перамагчы 3:4.

Меткі:

Чытайце яшчэ