ФК ”Віцебск” вяртаецца ў эліту пасля 3-гадовага перапынку

Футбольны клуб “Віцебск” правёў сёння ў Магілёве другі перахадны матч за права выступаць у вышэйшым дывізіёне. Мясцовы “Днепр” не здолеў уставіць палку ў колы супернікам з паўночнай сталіцы.

Нагадаем, 3 снежня Віцебск перамог дома 2:0 і быў ужо адной нагой у вышэйшай лізе.

Інтрыга ў Магілёве ўзнікла ў другім тайме, калі “Днепр” павёў у ліку. Быў страх, што “Віцебск” прыціснецца да сваіх варот і будзе гуляць на ўтрыманне ліку. Аднак віцябляне контратакавалі, і на 89-й хвіліне Андрэй Баранок зраўняў лік і зняў усе пытанні. Гэта быў другі мяч на рахунку Андрэя ў рашаючым супрацьстаянні з "Дняпром".

Пасля матчу галоўны трэнер "Віцебска" Сяргей Вехцеў у інтэрв'ю тэлежурналістам выказаў падзяку сваім падапечным і адзначыў: "Сезон быў цяжкі. Аднак з задачай-мінімумам мы справіліся. "Днепр" - моцная матываваная каманда, аднак "Віцебск" выклаўся на ўсе 200%. Мы адчувалі патрымку горада - заўзятараў і уладаў. Я спадзяюся, што цяпер, вярнуўшыся ў вышэўшую лігу, каманда працягне лепшыя традыцыі віцебскага футбола".

Меткі: ,

Чытайце яшчэ