Cвяткуем Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча разам!

У рамках святкавання Дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткеаіча адбудзецца шэраг неверагодных падзей!
Cвяткуем Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча разам!

26 лістапада а 18.00 у Віцебскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. М. Горкага (пр-т Фрунзе, 30) адбудзецца прэзентацыя кнігі Дзяніса Марціновіча “Донжуанскі спіс Караткевіча”.

Дзяніс Марціновіч склаў спіс з дзесяці каханых жанчын У. Караткевіча: ад некаторых з іх засталіся толькі ініцыялы, хтосьці ананімна ўвайшоў у гісторыю пад імем літаратурнай гераіні, некаторыя былі платанічнымі каханымі, а хтосьці нават прымаў гасцей Караткевіча, загарнуўшыся ў коўдру. Апавяданне пра гэта вуснамі самога пісьменніка і яго сяброў не можа не зацікавіць.
29 лістапада а 17.00 у Выставачнай залі “Задзвінне” (вул. Чайкоўскага,3) адбудзецца канцэрт гурта “Нельга забыць” ( г. Мінск) з праграмай “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.

Гурт “Нельга забыць” быў створаны напрыканцы 2009-га, адмыслова пад праграму “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.
Творы новай праграма прысвечаны праблемам самаідэнтыфікацыі чалавека ў сучасным тутэйшым грамадстве, спробе зразумець сваё месца ў тэрытарыяльным аб’яднанні “Беларусь” і знайсці кропку адліку, для таго каб пачаць будаваць сябе і прастору вакол.
Уваход на ўсе падзеі вольны!

Кантакты: +375 33 380-81-25 ( Ганна) +375 33 292-03-28 (Стась)
Імпрэзы адбудуцца ў рамках “Месяца добрых падзей!”

Адзначым Дзень нараджэння годнага Чалавека годна!

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

10 каментарыяў