Сёння ў Віцебску адкрыецца надземны пераход
Сёння ў Віцебску ў 14.00 павінен пачаць працу першы гарадскі надземны пераход, які знаходзіцца ў Білева.
Замоўшчыкам гэтага аб’екта стаў гіпермаркет "Еўраопт", які знаходзіцца побач з пераходам.
Па меркаванні ініцыятара будоўлі, пераход павінен быць зручным для пакупнікоў крамы. Даўжыня перахода ад адной да другой вежы складае 40 метраў.