Пастаўская парафія адсвяткавала Дажынкі

Урачыстая імша ў гонар людзей, што працуюць дзеля таго, каб на нашым стале штодня з’яўляўся хлеб, аб’яднала пастаўчан у касцёле Св.Антонія Падуанскага.
Пастаўская парафія адсвяткавала Дажынкі. Фота Сабіны Радзько

Не па-кастрычніцку гарачае сонца сустракала на касцельным двары вяскоўцаў, якія прыехалі са шматлікіх навакольных вёсак, каб падзякаваць Богу за тое, што іх сёлетняя праца сталася плённай. Дэлегатаў прывітаў ксёндз-дэкан Анджэй Возьняк.

Пастаўская парафія адсвяткавала Дажынкі. Фота Сабіны Радзько

Падчас набажэнства неаднаразова гучалі найлепшыя пажаданні тым, хто прычыніўся да нялёгкай працы вырошчвання і ўборкі ўраджаю. Парафіяне віталіся са знаёмымі і незнаёмымі словамі: ”Як добра, што ты ёсць”.

Пастаўская парафія адсвяткавала Дажынкі. Фота Сабіны Радзько

Пасля імшы на пляцоўцы перад касцёлам адбылася выстава дароў зямлі і лекавых раслін.
Выдатны святочны настрой падтрымаў і вядомы далёка за межамі Пастаўшчыны гурт “Паазер’е”. Мелодыі ў выкананні любімых музыкаў неўпрыкмет павялі гасцей у скокі.

Пастаўская парафія адсвяткавала Дажынкі. Фота Сабіны Радзько

Парафія адзначыла Дажынкі шосты раз. Свята не толькі нагадала пра высокі кошт хлеба, але і наблізіла прысутных адно да аднаго – хоць бы толькі поціскам рукі і цёплым словам.

Пастаўская парафія адсвяткавала Дажынкі. Фота Сабіны Радзько

Пастаўская парафія адсвяткавала Дажынкі. Фота Сабіны Радзько

Меткі: ,

Чытайце яшчэ