У Віцебску пройдзе сустрэча з аргкамітэтам святкавання 500-годдзя Аршанскай бітвы
Сустрэча з прадстаўнікамі аргкамітэта святкавання 500-гадовага юбілею Бітвы пад Оршай адбудзецца ў Віцебску 25 ліпеня ў 18:00 у “Еўрапейскім клубе”.
На сустрэчы выступяць Мікола Купава, сябра Беларускага саюза мастакоў
(Аршанская перамога ў мастацкіх творах), Андрэй Мельнікаў, паэт, бард (Аршанская перамога ў паэтычных творах), Аляксандр Жучкоў, грамадскі дзеяч (Аб праграме сьвяткавання юбілею цягам 2014 года).
Бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 года паміж 30-тысячным войскам ВКЛ пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага і 80-тысячным войскам Маскоўскага княства пад камандаваннем Івана Чалядніна і Міхаіла Булгакава-Голіцы на полі на беразе Дняпра ў 5 км ад Оршы. Бітва скончылася бліскучай перамогай войска ВКЛ, якая мела вялікі рэзананс у тагачаснай Еўропе.
Сустрэча адбудзецца ў доме №5 па 1-й Сенненскай вуліцы. Даведкі па тэлефоне +375-29-2189838 (Канстанцін).
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
24/Ліпень/2014 у 14:36
Сустрэча адбудзецца ў доме №5 па 1-й Сенненскай вуліцы.
сустрэчы з гэткай нагоды, павінны праходзіць у самае галоўнае зале любога места краіны. А ў нас - ........недзе па Сеньненскай.... Вось такая мы незалежная краіна, дзе галоўнае сьвята прафесійных вайскоўцаў не Дзень Вайсковай Славы 8 верасьня, а незразумелае ці то 23 лютага, толі хрэн ведае яшчэ які дзень саўковай арміі ......
26/Ліпень/2014 у 14:15 1
Слышал,что на открытии памятника Ольгерду,любитель поболтать наша птица-говорун Косинец не проронил ни слова,если правда,то тоже показательный момент.
26/Ліпень/2014 у 14:31 2
Звяртаюся да арганізатараў сустрэчы - Вы зрабілі вельмі карысную справу, тэма вельмі актуальная, але трэба нешта яшчэ арганізаваць, каб гэта мела большы рэзананс сярод вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Добра, што гэта мае непасрэдную сувязь з нашай тапаграфіяй