У Віцебску ўпершыню прайшоў турнір па футбольным фрыстайле
Жыхары і госці Віцебска 5 ліпеня ў парку Пераможцаў сталі сведкамі першага адкрытага турніру па футбольным фрыстайле “Вежа”.
Спаборніцтва сабрала 13 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі. Віцебск прадстаўляў ініцыятар турніру - Андрэй Хіхіч (а наогул ён родам з Мядзеля).
Відэа: адзін з батлаў на пачатку турніру
На працягу трох гадзін хлопцы змагаліся за званне лепшага футбольнага фрыйсталіста. У фінал прабіліся Улад Касцючэнка (Гомель) і Антон Нікалаёнак з Мінска. У выніку пераможцам стаў Улад.
Трэцяе месца аспрэчвалі Андрэй Хіхіч і яшчэ адзін мінскі хлопец - Ягор Цялушка. Перамога дасталася Ягору.
Чытайце яшчэ
6 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
6/Ліпень/2014 у 15:06
Случайно проходил мимо этого соревнования. Парни просто молодцы!
6/Ліпень/2014 у 15:47 1
Дарэчы, прыемна, што вядучы размаўляў па-беларуску. Выпадкова праходзіў побач, нават здзівіўся.) Малайцы! Гуляйце лепш у футбол, чым у "літрбол"!
6/Ліпень/2014 у 16:57 2
Alexander пісаў:
----- Такі зараз палітычны кірунак ... Сам цар другі раз у жыцці да "народца " на беларускай мове звяртаўся...
6/Ліпень/2014 у 19:37 3
@ cinic:
Каментар ад вядучага. Нашая прынцыповая пазіцыя, як арганізатараў была якраз у тым, каб суправаджальныя матэрыялы, рэклама і сам турнір афармляліся на беларускай мове. Ніякага "палітычнага" разліку ў гэтым няма.
6/Ліпень/2014 у 20:11 4
Уладзімер Булаўскі пісаў:
------- Вітаем !!!! І арганізатараў і удзельнікаў !!!!
9/Ліпень/2014 у 20:25 5
<@ Уладзімер Булаўскі:
Дзякуй!