У Віцебску адкрываюцца бясплатныя курсы беларускай мовы
Ужо ў гэтую нядзелю, 25 мая, Віцебск далучаецца да найноўшага трэнду і распачынае бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова”.
Курсы пачалі ў студзені гэтага года ў Мінску філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Неверагодна, але раз на тыдзень заняткі збіраюць па 200-300 чалавек!
За гэты час курсы ўжо распачаліся ў іншых гарадах: Бабруйску, Баранавічах, Гародні, Нясвіжы, Берасці, Маладзечне, Магілёве і нават Кракаве! Выявілася, што вучыць беларускую мову – гэта модна і сучасна!
Прыйшоў наш час – “Мова Нанова” ідзе ў Віцебск!
Першыя заняткі 25 мая а 14.00 у ДУ “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кола г.Віцебска “Дзвіна” (вул.Чайкоўскага, 3) правядуць стваральнікі мінскіх курсаў – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Далей выкладаць будуць мясцовыя знаўцы беларускай мовы. Уваход вольны, заняткі бясплатныя і заўсёды будуць бясплатныя!
Ужо на першай сустрэчы вы даведаецеся пра спрадвечна беларускую форму вашага імя, навучыцеся лепш карыстацца сінонімамі, правільна называць усіх сваіх сваякоў, папрактыкуецеся ў прыгожым маўленні, пачуеце голас Янкі Купалы і паспаборнічаеце ў моўных вынаходніцтвах!
Курсы “Мова Нанова” – больш, чым проста курсы беларускай мовы. Гэта фішка, якая перакуліць жыццё!
Кантакты: 029 8940517
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
23/май/2014 у 11:57
Надо сходить...
23/май/2014 у 12:04 1
Пробегая_мимо пісаў:
Да там будет не протиснуться от желающих
23/май/2014 у 12:35 2
@ кактотак:
Не думаю, большинство - на дачах. В любом случае, я попробую 🙂
23/май/2014 у 13:49 3
и мы симействам сходим, ато надаела папрызиденцки гаварыть...
23/май/2014 у 15:10 4
Ух-ты пухты , наш родной иностранный белорусский ,да фиг с ней ,с дачей .