“Вітэн” абароніць тытул чэмпіёна ў супрацьстаянні са “Сталіцай”

Завяршыліся паўторныя паядынкі ½ фінала плэй-оф па міні-футболе. “Вітэн” гасціў ў Лідзе, дзе не даў мясцовай камандзе магчымасці выйсці ў фінал.

Першы паўфінальны паядынак паміж “Вітэнам” і “Лідай” прайшоў пазаўчора ў спорткомплексе лужаснянскага кадэцкага вучылішча. Па накалу жарсцей матч выдаўся яшчэ той. Асноўны час гульні скончыўся нічыйным лікам (2:2). Овер-тайм не прынёс дружынам нічога, лік на табло не змяніўся. Усё вырашылі пенальці, дзе віцебскі клуб быў мацней.

У сённяшнім паядынку ў Лідзе не было овертайма і серыі пасляматчавых пенальці, усё вырашылася ў асноўны час. Падапечныя Юрыя Поклада ўзялі верх над “Лідсельмашам” з лікам 3:2.

14 мая пройдзе першы матч фінальнай серыі (да трох перамог). Камандзе нашага горада будзе супрацьстаяць дэбютант гэтага сезона - “Сталіца”.

У "рэгулярцы" нашы хлопцы ў першым крузе перамаглі мінскі клуб 3:1, а вось у 21-ым туры паміж імі была зафіксавана нічыя 3:3.

Але сама цікава, што мінчукі ў плэй-оф стартавалі шостымі! І з барацьбы за залатыя медалі яны выбілі каманды, якія былі вышэй за іх. У ¼ “Сталіца” перамагла гомельскі “БЧ”, а сёння гэтая дружына другі раз у паўфінале абыграла сёлетняга лідара чэмпіяната - мінскі “Мапід”, і заслужыла права выйсці ў фінал.

Меткі:

Чытайце яшчэ