Фотафакт: На Дзвіне ў Віцебску адкрылася навігацыя

Рачная навігацыя адкрылася на Дзвіне ў межах горада. Сёлета рух судоў па рацэ пачаўся надзвычай рана, звычайна навігацыя пачыналася ў канцы красавіка. А ў мінулым годзе — толькі ў пачатку траўня.
На Дзвіне ў Віцебску адкрылася навігацыя. Фота Сержука Серабро

Дзякуючы маласнежнай зіме і ранняй сухой вясне крыгаход на Дзвіне быў кароткі, а паводка зусім невялікая. Зараз узровень вады ў рацэ дасягае толькі адметкі 274 сантыметры адносна 0 паста, у той час як у мінулым годзе яшчэ 9 траўня быў на адметцы 536 сантыметраў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ