“Віцебск” завяршыў хакейны сезон

Не лепшыя ўражанні віцебскім заўзятарам пакінулі мясцовыя хакеісты падчас апошняй гульні сезона. Выйграючы дома 3:0 у “Брэста”, “мядзведзі” саступілі па булітах 3:4.

Было відавочна, што пэўнай частцы хакеістаў было наўпрост напляваць на заўзятараў і вынік матча. Напэўна, у гэтых гульцоў стаяла мэта проста адкатацца ў апошнім паядынку. Што ў прынцыне яны і зрабілі.

Трэба сказаць асобны дзякуй брамніку “Віцебска” Сяргею Домнічу. Дзякуючы сваім партнёрам яму давялося “вылазіць” са сваёй скуры, каб бараніць вароты.
Падсумоўваючы вынік сезона, адзначым: “Віцебск” з 10 каманд- узельніц заняў перадапошняе месца.

Меткі:

Чытайце яшчэ