Алег Буткевіч узведзены ў сан біскупа Віцебскай дыяцэзіі. Dignus est!

18 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.
У Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што 29 лістапада было абвешчана пра прызначэнне Папам Францішакам новым біскупам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла 41-гадовага ўраджэнца Браслава Алега Буткевіча, які да гэтага быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску.

У Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

Галоўным пасвячаючым біскупам быў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі — мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Аляксандр Кашкевіч.

У Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

У сваім выступе Клаўдыё Гуджэроці згадаў, што Папа Францішак абраў духоўным лідарам святара, які не шукаў гэтай пасады. Адзначаючы яго сціпласць, нунцый сказаў: “Ты узяў тую машыну, якую хацеў выкінуць папярэдні біскуп. Жыў у такім пакоі, што, каб дайсці да яго, трэба было выклікаць “хуткую дапамогу”. І менавіта таму цябе і абралі. Шмат хто са святароў убачыў у гэтым незвычайнае. Бо ты выбраў беднасць — дзеля любові. Вядома, колькі ўвагі папа Францішак надзяляе беднасці”.

У Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

На ўрачыстасці прыбыло шмат гасцей з Беларусі і з замежжа — Латвіі, Літвы, Італіі, Расіі, Польшчы, Украіны. Былі прадстаўнікі гарадскіх і абласных уладаў, дыпламатычнага корпусу, духавенства і шмат вернікаў. Прысутнічалі ўсе каталіцкія біскупы Беларусі, біскуп Эдвард Паўлоўскі з Латвіі, біскуп Арунас Панішкайціс з Літвы, грэка-каталіцкае духавенства разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, а таксама духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі якой перадалі віншаванні новаму біскупу ад архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

У Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў зачытаў прывітальны ліст ад Аляксандра Косінца, у якім было падкрэслена, што касцёл на Віцебшчыне ўносіць вялікі ўклад у жыццё грамадства і развіццё хрысціянскіх традыцый.

У Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

Новы біскуп Віцебскай дыяцэзіі падзякаваў усім, хто зрабіў вялікі ўплыў на яго жыццё, у першую чаргу бацькам. Асаблівую падзяку Алег Буткевіч выказаў Францішку Кісялю, які да гэтага кіраваў дыяцэзіяй дзесяць месяцаў. Дзякуючы за пасланне архіепіскапа Дзімітрыя прысутным праваслаўным святарам, каталіцкі іерарх адзначыў супольнасць клопатаў за хрысціян, якія ўяўляюць адзіны Касцёл.

У Віцебску адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Фота Сержука Серабро

Каталіцкія біскупы, згодна традыцыі, перад пасвячэннем абіраюць сабе герб з дэвізам. Найперш на гербе заўсёды змяшчаецца галоўная думка, якая суправаджае дадзенага біскупа ўжо шмат гадоў у святарскім жыцці, нібы дэвіз ягонага служэння. Алег Буткевіч у сваім гербе аб’яднаў сімвалы свайго роднага горада — абраз Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёр і герб Віцебска — абраз Езуса Хрыста. Дэвізам яго сталі словы з малітвы “Ойча наш” — “Fiat voluntas Tua”, што перакладаецца як “Няхай будзе воля Твая”.