У Віцебску пачалі ўсталёўваць навагоднюю ёлку

Навагоднія прыгатаванні пачаліся ў Віцебску — на плошчы Перамогі мантуюць галоўную ёлку вобласці.
У Віцебску пачалі ўсталёўваць навагоднюю ёлку. Фота Сержука Серабро

Сёлета гэтыя працы пачаліся некалькі пазней звычайнага: у 2012 і 2011 гадах прыгатаванні на плошчы Перамогі разгортваліся ў сярэдзіне лістапада, а ў 2009 — нават 1 лістапада.

У Віцебску пачалі ўсталёўваць навагоднюю ёлку. Фота Сержука Серабро

Вышыня галоўнага навагодняга дрэва Віцебскай вобласці складае 35 метраў. Гэтая ёлка стала знакамітай на ўсю Беларусь пасля таго, як у 2010 годзе на праваслаўныя Каляды Сяргей Каваленка прымацаваў на яе вяршыне бел-чырвона-белы сцяг.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ