“Кірмаш праектаў” у Віцебску: прапануй сваю культурніцкую ідэю!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае прыём заявак на ўдзел у “Кірмашы праектаў” — адкрытай грамадскай прэзентацыі ідэй, прысвечаных паляпшэнню культурніцкага жыцця горада ці рэгіёна.

 “Кірмаш праектаў” у Віцебску: прапануй сваю культурніцкую ідэю!“Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы ў фармаце “маланкавай размовы”. Культура, як вядома, з’ява ўсеабдымная, таму і тэматыка праектаў ці ідэй неабмежаваная:

— творчыя сферы: музыка, кіно, літаратура, выяўленчае мастацтва і дызайн, сцэнічныя мастацтвы і інш.;
— гарадское асяроддзе, архітэктура;
— краязнаўства, нацыянальная традыцыйная культура і мова.

І усё гэта — ва ўсіх магчымых міждысцыплінарных перакрыжаваннях і спалучэннях з гісторыяй, адукацыяй, здаровым ладам жыцця, экалогіяй, бізнесам, сацыяльнай сферай.

Калі для рэалізацыі сваёй задумы вы шукаеце падтрымку (новых членаў каманды, спонсарскую дапамогу, парады ад аднадумцаў і адмыслоўцаў у сферы вашага праекта) — зрабіце першы крок самі!

Прадстаўце сваю прапанову на “Кірмашы”.

Для ўдзелу дашліце на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com да 24 лістапада ўключна прэзентацыю, зробленую ў Powerpoint, Prezi.com і інш. па рэкамендаваным плане:
— назва прэзентацыі;
— сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
— мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
— фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
— якія рэсурсы Вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт)?

Больш падрабязныя парады для ўдзельнікаў вы знойдзеце тут. Сам жа “Кірмаш праектаў” адбудзецца 28 лістапада ў 18:00 у гатэлі “Віцебск” па адрасе: вул. Замкавая, 5/2а.

Запрашаем усіх, хто хоча спрычыніцца да добрых культурніцкіх справаў!

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

6 каментарыяў

  1. Пробегая_мимо  
    19/Лістапад/2013 у 16:42

    Ну вот, хоть какое-то движение пошло...

  2. rezoner  
    19/Лістапад/2013 у 17:25 1

    Предлагаю два революционных проекта 🙂

    Парк Тысячелетия ждет деревьев (и плана) уже тридцать девять лет.

    Сто тысяч погибших в концлагере "Пятый полк" лежат без оформленных братских могил целых шестьдесят девять лет.

    В обоих случаях нужен не столько бюджет, сколько простая заинтересованность властей.

  3. Уладзімер Б.  
    19/Лістапад/2013 у 21:17 2

    @ rezoner:
    Прапанаваць кожны можа. Складайце праект. Распісывайце падрабязна - прэзентуйце і давайце рабіць разам.

  4. Пробегая_мимо  
    19/Лістапад/2013 у 23:58 3

    @ Уладзімер Б.:
    Ой, не искушайти! Так и пад перваапрелевскую канатную дарогу бизнес-план падвезти можна...

  5. rezoner  
    20/Лістапад/2013 у 20:32 4

    Уладзімер Б. пісаў:

    Паважанага Рэзонера запрашаю наведаць гэту падзею
    І выступіць з заўвагамі на публіку, а не адпісывацца ў каментах.)

    Вы были бы правы, если б я предлагал, что-то необычное, креативное. Мне же кажется, Витебску как бренду, требуются очевидные назревшие и перезревшие решения.

    -- Задействовать реальную историю города (а не провинциальный фейк):
    Ольгерд
    Иосафат Кунцевич
    Наполеон и Отечественная война
    "Витебское Возрождение"(художественная школа и её окружение)
    Вторая мировая война - многочисленные массовые захоронения и Витебское гетто

    Кроме этого воспользоваться тем, что благодаря Шагалу Витебск - символ еврейского города, "доброго старого времени"
    Насаждать еврейскую самобытность: как можно больше общепита с еврейской кухней, выпуск витебских сувениров с еврейской символикой, ну и т.д.
    Уверен, никакого отторжения это не вызовет, всем будет только приятно.

  6. Уладзімер Б.  
    21/Лістапад/2013 у 0:49 5

    Гэтыя пытанні абмяркоўвалісь. Зараз, структураваная інфармацыя па выніках дыскусіі будзе перадавацца да структур гарвыканкама. Некаторыя праекты будуць рэалізоўвацца незалежна ад актыўнасці фармальнага сектару.
    Вось, калі б вы ініцыятыву , праект які канкрэтны прапанавалі - ёсць магчымасці для рэалізацыя сапраўды карысных гораду ідэй.
    @ rezoner:

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: