Генадзь Бураўкін: З такім гімнам жыхарам Віцебска можна толькі паспачуваць
24 кастрычніка ў Віцебску ў чытальнай зале адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім паэтам, ураджэнцам Расоншчыны, Генадзем Мікалаевічам Бураўкіным.
Падчас сустрэчы, на якую прыйшло каля двухсот чалавек, Генадзь Мікалаевіч чытаў як свае новыя вершы, так і творы, добра знаёмыя чытачам. Завяршылася літаратурная частка знакамітай “Малітвай”, а пасля паэт адказваў на шматлікія пытанні прысутных.
Адным з пытанняў была просьба пракаментаваць перамогу ў конкурсе на гімн Віцебска тэксту Тамары Красновай-Гусачэнка “Песня аб Віцебску”. На што спадар Бураўкін зазначыў, што знаёмыя па тэлефоне зачытвалі яму тэксты, якія удзельнічалі ў конкурсе, і з такім гімнам жыхарам Віцебска застаецца толькі шчыра паспачуваць.
Таксама ўдзельнікаў сустрэчы цікавілі адносіны Генадзя Бураўкіна да намінавання Святланы Алексіевіч на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Па словах паэта, на яго густ творы Алексіевіч больш яскравыя, чым у канадкі Эліс Манро, якая сёлета перамагла.
Акрамя гэтага, спадару Бураўкіну прыйшлося адказваць на пытанні пра стан беларускай мовы ў дзяржаве і адносіны да яе першай асобы гэтай дзяржавы, пра сучаснае беларускае тэлебачанне і шэраг іншых.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
26/Кастрычнік/2013 у 13:00
Кому нужен этот гимн...
26/Кастрычнік/2013 у 14:26 1
Пелагея пісаў:
У каждого агрогородка должен быть.
У нас ведь истории нет. В БССР всё приходится создавать с нуля. Лепить из дерьма свои кривенькие святыни.
О предыдущих столетия вспоминают только предатели, пятая колонна, наймиты Запада.
27/Кастрычнік/2013 у 1:23 2
Дзякуй бібліятэцы і самому дзядзьку Генадзю за цудоўную сустрэчу! Па вялікім рахунку, такіх людзей у Віцебск мусяць прывозіць Філармонія, Тэатр і ГЦК — з адпаведнымі афішамі, рэкламай, заламі. На іх ня грэх і настаўнікаў са студэнтамі сагнаць. Але не, будзем прымушаць настаўнікаў набываць квіткі на Ухцінскага, вельмі важнага для беларускай культуры чалавека.
P.S. На паліцы стаіць томік Быкава, падпісаны аўтарам на сустрэчы ў тэатры імя Якуба Коласа, яшчэ за савецкім часам.
28/Кастрычнік/2013 у 19:28 3
Такой "гимн" и я могу спомощью гугл переводчика сочинить.
29/Кастрычнік/2013 у 8:27 4
Просим! Просим! Гимн в студию!@ Мука Лудак: