Танцорка з Віцебска стварыла першы беларускамоўны гурток па трайбле
Віцебская танцорка Дарыя Слобадава адкрыла ў Мінску эксперыментальны гурток па навучанні трайблу, дзе заняткі будуць праводзіцца на беларускай мове.
Трайбл — гэта новы танцавальны накірунак, які прыйшоў у Еўропу з Амерыкі, і робіцца ўсё больш модным у Беларусі. Гэты танец уяўляе сабой эклектычнае змешванне трох старадаўніх танцавальных стыляў: індыйскага, егіпецкага і іспанскага. «Tribe» у перакладзе з ангельскай азначае «племя, род», адпаведна, «tribal» — «племянны, які належыць якому-небудзь племю».
Беларуская мова, на думку Дарыі Слобадавай, павінна стаць для гуртка не толькі камфортным сродкам камунікацыі, але і адным з асноўных стрыжняў для развіцця беларускага трайбла як самастойнай з'явы — нацыянальнага эклектычнага стылю танцаў. У стварэнні беларускага накірунку трайбла спадарыня Слобадава спадзяецца на дапамогу шырокага кола прафесiйных гicторыкаў, рэканструктараў і навукоўцаў.
Дарыя Слобадава — сертыфікаваны педагог і неаднаразовы прызёр шматлікіх конкурсаў па ўсходніх танцах. У траўні 2011 года яна адкрыла ў Віцебску філіял школы ўсходніх танцаў “Азалаіс”, а ў сакавіку 2013 года правяла ў нашым горадзе першы міжнародный трайбл-фестываль “Moon Sensation”.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
28/Верасень/2013 у 19:08
Молодец, Дарья! Удачи, успехов и вдохновения!
28/Верасень/2013 у 19:23 1
Даша умница. Практически в одиночку вытянула фестиваль трайбла в Витебске, открыла здесь школу, сейчас в Минске. У нее все получится.
28/Верасень/2013 у 20:36 2
Неужели и общаются на занятиях на белорусском. Не верю.
28/Верасень/2013 у 22:40 3
@ Бульбарус: Калі будзе час, можаце пагутарыць з нашымі вучаніцамі на занятках.
Так, размаўляем па-беларуску ужо два тыдні. І далей будзем.
29/Верасень/2013 у 0:25 4
Dariah пісаў:
) и это правильно. Жаль конечно, что переехала в Минск, надо было в Витебске зачинать это движение.
29/Верасень/2013 у 14:06 5
Dariah пісаў:
Даша - умничка, удачи тебе!
1/Кастрычнік/2013 у 15:14 6
@ Dariah:
Супер! Посьпехаў!