Шведы бітыя! “Вітэн” выйшаў у асноўны раунд Кубка УЕФА

Віцебская дружына па футзалу сёння правяла апошнюю гульню папярэдняга этапу, у якой перамагла гаспадароў пляцоўкі - шведскі “Гетэборг” - з лікам 5:2. На рахунку нашых футбалістаў тры вікторыі з трох.Кубак УЕФА пачаўся для “Вітэна” з перамогі. Фота Ігара Мацьвеева

Цяпер віцебскіх футбалістаў чакае асноўны раўнд, які яны правядуць у пачатку кастрычніка ў Рызе. Супрацьстаяць нашым землякам за выхад у элітны раўнд будуць "Нікарс" (Латвія), славацкі «Слов-Матик" і "Гамбург Пантерс" (Германія). Два лепшых клуба з гэтага квартэта трапляюць у элітны этап.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ