За Кубак УЕФА “Вітэн” пачне змагацца ў Швецыі

У выніку лёсавання, якое прайшло ў Швейцарыі, вызначыліся супернікі віцебскага міні-футбольнага клуба “Вітэн” па папярэдняму раўнду Кубка УЕФА. Стала вядома, што наша каманда напрыканцы лета адправіцца ў Швецыю.

Там яна правядзе свае групавыя матчы з ірландскім "Эдэн Каледж", шатландскім "Перт Солтайрз" і гаспадаром пляцоўкі - “Гетебергам". Гульні гэтага этапа пройдуць з 27 жніўня па 1 верасня. Мацнейшы клуб групы выйдзе ў асноўны раўнд.

Нагадаем, што наша каманда стала чэмпіёнам Беларусі сезона 2012/2013 і заслужыла права ўдзельнічаць у гэтым міжнародным турніры.

Меткі:

Чытайце яшчэ