Рэдактар “ННВ” Сяржук Серабро перамог у конкурсе “Прэс-фота Беларусі”

Сярод сёлетніх лаўрэатаў прэстыжнага конкурсу прафесійнай медыя-фатаграфіі "Прэс-фота Беларусі" ёсць рэдактар штодзённай інтэрнэт-газеты "Народныя навіны Віцебска" Сяржук Серабро. Ён заняў першае месца ў намінацыі "Навіны" з серыяй фотаздымкаў, якія былі зроблены падчас суда над вядомым дэмакратычным актывістам Сяргеем Каваленкам.

Гэтыя здымкі - з серыі рэпартажаў "ННВ", якія былі апублікаваны 21 студзеня, 22 студзеня, 23 студзеня і 24 студзеня 2012 года.

Другое месца ў намінацыі "Навіны", таксама з серыяй фота, заняў Сяргей Балай, фотакарэспандэнт газеты "Салідарнасць". Прыемна, што ён таксама наш зямляк, ураджэнец Наваполацка, раней працаваў на незалежным партале «Химик»

Гран-пры конкурсу заваяваў фотакарэспандэнт ведамственнай газеты МУС "На страже" Вячаслаў Цуранаў.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2013» адбылася сёння ў студыі "Знята" ў Мінску. Усяго было адзначана 26 адзіночных работ і 21 серыя.

Адкрыты незалежны конкурс "Прэс-фота Беларусі" праходзіць у чацвёрты раз. Ён закліканы стымуляваць развіццё айчыннай фотажурналістыкі, падтрымліваць абмен вопытам паміж беларускімі фатографамі, фармуляваць высокія прафесійныя стандарты ў фотажурналістыцы і садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

22 каментарыя

  1. Яна Ільіна  
    18/Чэрвень/2013 у 20:39

    Сяржук, нашыя з Ігарам шчырыя віншаванні! Нарэшце прыйшла належная адзнака тваіх яркіх творчых здольнасцяў і прафесійнай самаадданасці. Я б нават сказала, штодзённай працоўнай і чалавечай самаахвярнасці дзеля гэтага сайта і ягоных чытачоў.

  2. scawn  
    18/Чэрвень/2013 у 20:41 1

    Поздравляю)

  3. лесавік  
    18/Чэрвень/2013 у 21:21 2

    Віншую!

  4. Ганьба, Менск, Рассея  
    18/Чэрвень/2013 у 21:34 3

    А я почти забыл эту гнусную рожу! Но видно у него доллары закончились!

  5. ПИТОН  
    18/Чэрвень/2013 у 21:46 4

    ПОЗДРАВЛЯЮ.
    Удачи и дальнейших творческих успехов.

  6. Смолікаў  
    18/Чэрвень/2013 у 22:25 5

    Віншуем! Новых дасягненьняў і ўзнагародаў!

  7. Алекс  
    18/Чэрвень/2013 у 22:27 6

    Поздравляю :-D!!!!

  8. cinic  
    18/Чэрвень/2013 у 22:38 7

    Поздравляю !!!

  9. rezoner  
    18/Чэрвень/2013 у 22:59 8

    Заслуженно!

  10. Яна Ільіна  
    19/Чэрвень/2013 у 5:59 9

    Паглядзела зараз усе працы пераможцаў:

    У Віцебску пачалі адзначаць угодкі аварыі на ЧАЭС


    http://news.tut.by/culture/353451.html
    Ёсць та-а-акія здымкі, што проста дух захоплівае! Па-мойму, сёлета на гэтым конкурсе быў самы высокі ўзровень.

  11. Sergey Sesitsky  
    19/Чэрвень/2013 у 8:57 10

    Віншую!

  12. 34  
    19/Чэрвень/2013 у 11:03 11

    Ганьба, Менск, Рассея пісаў:

    А я почти забыл эту гнусную рожу! Но видно у него доллары закончились!

    Да прям некроманты. Такую древность вытянуть на свет))) Этот "ёлочный дурачек" всем безразличен, что тут вспоминать то!

  13. Patriotka  
    19/Чэрвень/2013 у 12:32 12

    @ Яна Ільіна:
    Я простой обыватель, и судить не возьмусь, но мне понравились фото Цуранова и Зенькович. Постановочные серии "Выпускницы" и "Выборы" - вообще никак не зацепили. Вот символику уберите - и не понятно где выборы, чего выборы и чьи выпускницы? Вообще, я не знаю условий конкурса, критериев оценки, но складывается впечатление, что в нем главное - просто зацепить и запечатлеть то, что вызывает споры, ажиотаж и наибольшее колличество нареканий. А ведь новость или удачную постановку можно найти и в самом обычном, обыденном ежедневно.
    Но это только моя непрофессиолальная точка зрения. Судить мастеров не пристало. Потому, как человек не завистливый - с признанным успехом Сержука поздравляю. Людей должны хвалить, даже если, на наш взгляд, в их труде нам что-то не нравится. Как говорится - не нравится - сделай лучше.
    Р.S. - а у Яны фото я все равно люблю больше.

  14. РР  
    19/Чэрвень/2013 у 12:42 13

    Patriotka пісаў:

    Судить мастеров не пристало.

    ))) МАСТЕРОВ !!!! О КАК!!!

  15. Patriotka  
    19/Чэрвень/2013 у 13:57 14

    РР пісаў:

    Patriotka пісаў:
    Судить мастеров не пристало.
    ))) МАСТЕРОВ !!!! О КАК!!!

    Если человек делает то, в чем я профан, я таких считаю мастерами. Это сугубо МОЕ мнение. Оно имеет место быть нравится вам это или нет!

  16. Яна Ільіна  
    19/Чэрвень/2013 у 14:00 15

    @ Patriotka:
    Что вы, я у Сержука - в подмастерьях. Мне до него расти и расти. Хотя, собственно, особо к этому я и не стремлюсь. Меня всю жизнь больше волновали тексты, чем фото. Картинка для меня вторична. В последнее время искусство фотографии меня увлекло, но не настолько, чтобы погрузиться в него с головой. В каждом деле должны быть свои профи. В идеале, когда на репортаж идут два человека - пишущий журналист и фотограф. Вот тогда будет действительно классный материал. Но такое бывает редко, это роскошь - ходить по двое.

  17. Аліска  
    19/Чэрвень/2013 у 15:06 16

    Сяржук, вельмі радыя за цябе! Віншуем!

  18. Litvin  
    19/Чэрвень/2013 у 16:08 17

    Віншую! Віншую!

  19. Игорь Нестеров  
    19/Чэрвень/2013 у 17:31 18

    Серёга!! :):):) Щщясьтья тебе многа:):):)

  20. corum  
    19/Чэрвень/2013 у 19:04 19

    Поздравляю! Все еще впереди.

  21. zveroboy  
    19/Чэрвень/2013 у 21:03 20

    Сяржук віншую! Я вот тут тебе ночью поздравительные накропал - муза посетила. А потом утром вспомнил, что это уже кто-то до меня написал 🙂

    Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі
    Любі сваю ніву, свой край
    I, колькі ёсць сілы, да самай магілы
    Ары, барануй, засявай!..

  22. Марина Карман  
    25/Чэрвень/2013 у 1:38 21

    Шчырыя виншаванні! Гэты фотоздамкі я памятаю, выдатныя.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: