Пад Віцебскам праходзіць мотазлёт

Пад Віцебскам, у Малых Лётцах, 14-16 чэрвеня праходзіць мотазлёт "Лысая Гара-2013", які арганізаваў віцебскі клуб Road Dogs.

Адно з мерапрыемстваў байкерскага злёту адбылося сёння на плошчы Перамогі ў Віцебску. У праграме свята імпрэза абазначана як "гарадская туса". У цэнтры горада байкеры тусаваліся каля гадзіны, а потым з'ехалі ў Лётцы. Увечары іхні злёт скончыцца салютам і канцэртам "Крамы".

Байкеры на "Лысую Гару-2013" прыехалі адусюль: з Беларусі, Расіі, краін Прыбалтыкі. Некаторыя з гасцей вырашылі спалучыць прыемнае з карысным - пахадзіць па крамах на плошчы Перамогі. Двух мужчын класічнага байкерскага выгляду - у банданах, з цапамі, чарапамі і ў скураных штанах - ваш карэспандэнт заўважыў падчас шопінгу ў краме "Віцебскі лён". Цікава было назіраць, як брутальныя мачо выбіраюць падарункі сваім каханым. Грошай хлопцы не лічылі. І прадэманстравалі цудоўны густ - выбралі сваім дзяўчатам вельмі прыгожыя сарафаны і сукенкі.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ