Зміцер, з народзінамі!
Рэдакцыя "Народных навін Віцебска" ад сэрца віншуе віцебскага журналіста Зміцера Казакевіча з днём народзінаў.
Зміцер, жадаем табе веры і моцы, здароўя і спрыяльных абставін для здзяйснення ўсіх тваіх жыццёвых і творчых планаў. Усё астатняе ў цябе ёсць. Любім цябе за твой гумар, чалавечую спагадлівасць да ўсіх, назіральнасць і неабыякавасць. І, канешне, за твае тэксты - заўсёды інфармацыйна вострыя, насычаныя яркімі фактамі, стылістычна бездакорныя, напісаныя не толькі мозгам, але і сэрцам. Адным словам, прыгожыя і прафесійныя. Мала хто ўмее так удала працаваць на мяжы журналістыкі і літаратуры. Залатое пяро віцебскай журналістыкі стоадсоткава тваё.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
25/красавік/2013 у 11:08
дзякуй, дражэнькія!
не заслугоўваю такіх прыгожых словаў.
дый які я журналіст...
так, пакурываю ды нзіраю за цягнікамі
дзякую 😯
25/красавік/2013 у 11:34 1
Далучаюсь да віншаванняў.
26/красавік/2013 у 9:07 2
А "Зміцера" і "народзінаў" гэта што за мова, крышку беларуская з акцэнтам амерыканских доларау? А як гэтага добрага хлопца па "пашпарту"? і таксама віншую яго з Днем нараджэння!