ФК «Віцебск»: на якой мове павінен весці матчы дыктар?
ФК “Віцебск” сёння на сваім афіцыйным сайце распачаў новую апытанку для сваіх заўзятараў.
На пытанне “На якой мове павінен весці матчы дыктар?” ёсць тры варыянты адказаў: “беларуская родная мова”, “руская” і жартаўлівае - “не прынцыпова, хай гавораць хоць на суахілі”.
Пакуль што ў апытанцы прынялі ўдзел няшмат заўзятараў, усяго некалькі чалавек. Яны выказаліся за рускую мову.
Чытайце яшчэ
6 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
6/красавік/2013 у 20:34
Абы як. Гуляйце як "Вiтэн", а там растлумачыца.
6/красавік/2013 у 23:33 1
Не знайшоў, як прагаласаваць
7/красавік/2013 у 5:58 2
@ Рабфак:
Вельмі дзіўна, але праз некаторы час пасля таго, як гэта навіна з'явілася ў нас, на сайце ФК змяніліся варынты адказаў (сталі сухімі, ідэалагічна вытрыманымі) і замест двух галасоў на карысць рускай стаў адзін. 🙂
7/красавік/2013 у 7:50 3
Нешта і ў мяне не атрымліваецца прагаласаваць
8/красавік/2013 у 11:52 4
@ Jaŭhen Hucalaŭ:
@ Jaŭhen Hucalaŭ:
Галасаванка сёння нармальна запрацавала.
9/красавік/2013 у 14:11 5
На дадзены момант - 70% за беларускі:-)