У Віцебску ўручылі абласную літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі
Цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2012 год прайшла сёння ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Горкага.
Гэту прэмію, заснавальнікам якой з’яўляецца Віцебскі аблвыканкам, літаратары Прыдзвіння атрымалі ўпершыню. У журы ўваходзілі работнікі ўпраўленняў адукацыі, культуры, ідэалагічнай працы аблвыканкама, а таксама прадстаўнікі грамадскасці.
Сёння віншавалі чатырох лаўрэатаў. Дыпломы ім ўручыў намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі. У намінацыі “Паэзія” перамагла старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка. Узнагароду ёй прынесла кніга «У света тени нет».
У намінацыі “Проза (публіцыстыка і драматургія)” віншаванні прымаў пісьменнік з Докшыц Фёдар Палачанін – за кнігу «Шлях да Бога».
У намінацыі «Літаратура для дзяцей» лепшымі сталі аўтары падручнікаў і метадычных дапаможнікаў, муж і жонка Сяргей і Галіна Трафімавы з Оршы (на першым здымку). Журы адзначыла шэраг іхніх прац: «Букварь Оршанский», «В мире зеленых чудес», «Они не должны исчезнуть», «Яичные загадки и разгадки», «Почемучкам о слезинках», «Отчего небо голубое, а море синее?», «Оранжевое диво».
Усе лаўрэаты атрымалі грашовае ўзнагароджанне ў памеры 30 базавых велічынь (3 мільёны рублёў).
Адзначым, што гэта не адзіная дзяржаўная літаратурная прэмія, якая існуе ў Прыдзвінскім рэгіёне. У 1999 годзе ўлады заснавалі прэмію імя Уладзіміра Караткевіча. Яна праіснавала да 2004 года. Потым аднавілася ў 2008 годзе. Дарэчы, з сённяшніх лаўрэатаў тады быў узнагароджаны Фёдар Палачанін. У 2010-м прэмію Караткевіча атрымала Тамара Краснова-Гусачэнка. Пасля вырашылі, што прэмію ў гонар аўтара “Каласоў пад сярпом тваім” і іншых шэдэўраў беларускай літаратуры дастаткова ўручаць раз на пяць год – на юбілеі Караткевіча.
Літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі, па словах П.Падгурскага, плануюць прысуджаць штогод.
Чытайце яшчэ
15 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
21/сакавік/2013 у 22:56
Падгурскi зараз намеснiк Аленскай
22/сакавік/2013 у 0:54 1
А беларускай у выканкаме ніхто не валодае? Не змаглі нават "Дипломы" аформіць. Добра, Пятрусь Броўка гэтага не бачыць.
22/сакавік/2013 у 7:23 2
...всегда настораживают победы "старшынь".... Не голословно говорю... Стихи ее читал... Мыло... банально и безвкусно... А лицо запомнилось навсегда... смотрело с билбордов в прошлом году... что то рекламировала... не помню... Может косметику какую... не помню...
Скромнее надо ... быть особенно "старшыням"... или альтернатив вообще нет... ? тогда плохо... слава богу есть классика...
22/сакавік/2013 у 7:27 3
Люди! Это же жуть!!!! Поэзия ....:(
///////////////////////////////////////////////////////////////////////////////
Ну что же, мечта, и "Титаник" уходит на дно,
и жизни проглотит, поглотит пучина бесстрастно,
судьба моя — крест мой. Нести его — вот что дано,
но я не сбегу с корабля, не пугайте напрасно.
Ни смерти бояться, ни гибели, так суждено,
проходят рожденные все этой вечной тропою,
но страшно мне только, чтоб завтра не стало черно,
за окнами дома — темнеет заря за зарею.
И вместо восходов в полнеба полынная мгла,
над Родиной снова сбираются злобы стихии,
и горько, что я слишком долго слепою жила,
что в мире совсем никому непотребны стихи…
Что все поглотили, поглотят еще, словно тать
в ночи — обещанья, рождавшие в глупых надежды,
когда надо браться за ум, что о розах писать?
В ночь бдения спят — только дети, и только — невежды.
Нет, я не сбегу с корабля — я останусь верна
могилам родных, вечной памяти их и заветам,
я часом лихим в этот мир и была рождена,
чтоб страх одолеть, превозмочь, и поведать об этом.
22/сакавік/2013 у 8:56 4
Да уж все премии старшынi. Похоже они для этого и учреждены.
22/сакавік/2013 у 11:09 5
@ Кiрыл:
Дзякуй. Сапраўды, так і ёсць. Выпраўлена.
22/сакавік/2013 у 12:21 6
Бу-га-га !!!! Паэтишчы !!!!
22/сакавік/2013 у 12:23 7
d пісаў:
Это поэзия?
22/сакавік/2013 у 15:13 8
Да хоть 100 премий дайте, стихи лучше не станут.
22/сакавік/2013 у 21:26 9
не могу понять или первое фото искаженное или лица у них кривые...???
23/сакавік/2013 у 8:35 10
@ Александр:
Некрасивых людей не бывает. Бывают плохие фотографы. Это я о себе. А еще бывают коллеги, которые забывают о том, что не только им надо сделать кадры.
23/сакавік/2013 у 10:14 11
Вы хоть 100 литературных премий учреждайте - они все будут у Красновой и у Гусаченки, и у Красновой-Гусаченки. Это все от сегодняшнего устройства наших творческих союзов
23/сакавік/2013 у 11:41 12
Эти товарищи руководствуются
26/сакавік/2013 у 7:54 13
Кстати... новость то и даже не в разделе "культура"....:)
26/сакавік/2013 у 7:58 14
d пісаў:
Как я люблю внимательных и умных читателей! Вот просто греют сердце такие люди.