Масленіца ў Віцебску (дапоўнена праграма)
Вось амаль і скончыўся "блінны тыдзень" - Масленіца перад Вялікім постам. У гэты час бліны пякуць нават тыя, хто з-за сваёй занятасці робіць гэта ці не раз на год, і тыя, хто беражэ фігуру. А ў выходныя, 16-17 сакавіка, віцяблян запрашаюць на развітанне з Масленіцай аж на некалькі творчых пляцовак горада.
У Мазурына Масленіцу будуць святкаваць ў нядзелю, 17 сакавіка, з 11.00 да 16.00. У праграме - канцэрт, паказальнае выступленне конна-спартыўнага клуба «Каліпса», гульні, конкурсы з прызамі, спальванне масленічнага пудзіла, карагоды вакол вогнішча. Ну і, канешне, бліны. З самымі рознымі начынкамі.
Масленічныя гулянні таксама пройдуць:
16 сакавіка, субота
11.00 - пойма ракі Віцьба ў раёне пр.Люднікава
12.00 - пляцоўка каля дзіцячай мастацкай школы №3 "Маладзік" на Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 19
17 сакавіка, нядзеля
12.00-16.00 - "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" (вул.Чайкоўскага, 3)
12.00 - сквер каля КДЦ "Першамайскі" на Горкага, 120
Чытайце яшчэ
12 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
15/сакавік/2013 у 8:16
Калі кагосьці цікавіць рэцэпт бліноў па стараўднім беларускім рэцэпце - з бульбы і мукі адначасова (атрымліваецца штосьці сярэдняе паміж блінамі і дранікамі, бульбадранікі, карацей), то магу падзяліцца 😛
15/сакавік/2013 у 11:45 1
@ Яна Ільіна:
Давайце. Чакаем.
15/сакавік/2013 у 11:54 2
Дапоўніла праграму - выявілася, што Масленіц у Віцебску будзе шмат.
15/сакавік/2013 у 12:12 3
А зараз абяцаныя блінадранікі (бліны на дражджах з нацёртай бульбай).
Інгрэдыенты: малако - 1 л, дрожджы (не сухія) - 50 г, соль - па гусце, цукар - 1 ст. л., яйкі - 2-3 шт., мука ў такой колькасці, каб атрымалася цеста, як густая смятана. Бульба - 5-6 сярэдніх бульбін. Можа, і болей: трэба глядзець, каб цеста не было занадта вадкім, ці, наадварот, занадта густым.
Дрожджы развесці ў невялікай колькасці цёплага малака, дадаць 1 ст.л. цукру. Пачакаць, пакуль на дражджах падымецца «капялюшык». Прыгатаваць цеста з астатняга малака і мукі. Пасаліць. Дадаць дрожджы. Паставіць у цёплае месца, каб цеста падымалася. Істотны момант: посуд павінен быць досыць змяшчальным (ёмкі такі тазік ці каструля), бо цеста можа выскачыць на стол - так падымаецца!
Прыкладна праз гадзіну, калі цеста падымецца, дадаць нацёртую бульбу (па колькасці - дзесьці адна траціна ад усяго аб'ёму цеста) і яйкі. Перамяшаць і даць яшчэ раз падысці. Уліць у цеста алей, перамяшаць. Ну і выпякаць. Пераварочваюцца бліны добра.
Бліны атрымліваюцца тоўстымі, сытнымі, з дзірачкамі. Смак крыху кіславаты, штосьці сярэдняе паміж звычайнымі блінамі і дранікамі. Ідэальна падыходзяць да беларускай «мачанкі». А можна падаць да іх проста смятану, сметанковае масла ці ікру. Карацей, гэта варыянт не для салодкаежак. Звычайна падабаюцца такія бліны больш мужчынам.
Вазні з імі досыць шмат, пяку акурат раз на год, на Масленіцу.
15/сакавік/2013 у 13:20 4
@ Яна Ільіна:
І навошта я гэта прачытаў? Яна апетыт раздражніла - аж немагчыма трываць 🙂
15/сакавік/2013 у 16:14 5
Аутар пiсау "дрожджы (не сухія) - 50 г."
На жаль дрожджы - куля у страунiк ....
15/сакавік/2013 у 20:19 6
Дзякуй, Яна. Як ведау, чытаць вырашыу пасля вячэры.))
16/сакавік/2013 у 0:43 7
Ну кто на масленницу?
🙂
А лыджи у Мазурине выдавацца будить?
16/сакавік/2013 у 1:04 8
Вшывы Блох пісаў:
А перад Мазурынам бульдозер? 8)
16/сакавік/2013 у 7:21 9
@ Вшывы Блох
У анонсе пішуць, што так, будзе пракат лыж.
16/сакавік/2013 у 12:31 10
У Менску масленiцу адмянiлi.
16/сакавік/2013 у 21:33 11
A raniej na Litvie (čytaj Biełarusi) blinoŭ, nie rabili. "Продукты, наиболее часто используемые в белорусской кухне. Прежде всего это различные виды "черной муки" - овсяной, ржаной, ячменной, гречневой и гороховой, причем для хлеба в Белоруссии шла ржаная мука, а для всех других мучных изделий – овсяная. Преимущественное использование овсяной муки в прошлом и незнание дрожжей привели к тому, что белорусской кухне не известны фактически ни блины, ни пироги, - этому препятствовали свойства овсяной муки (а также принятая в Белоруссии ее подготовка и обработка путем самозакисания). Вот почему белорусские "блины", так называемые расчинные, приготовленные из овсяной муки, совершенно не похожи на русские, их делают непосредственно из расчина, т. е. из раствора муки с водой, самопроизвольно закисшего. Пироги же вообще не были свойственны белорусской кухне - ни в какой форме". (Вильям Похлебкин "Национальные кухни наших народов")