Снежны шторм насоўваецца на Беларусь
Цягам бліжэйшых сутак цыкланічны віхор “Хавер” рэзка пагоршыць надвор’е на тэрыторыі Беларусі. МНС распаўсюдзіла аператыўнае папярэджанне Гідраметэацэнтра пра небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія чакаюцца 15 сакавіка.
У сувязі з выхадам на тэрыторыю Беларусі актыўнага паўднёвага цыклону ў пятніцу чакаюцца складаныя умовы надвор’я: ноччу па паўднёва-ўсходняй палове моцны снег, раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі чакаюцца вельмі моцныя снегапады. На большай частцы тэрыторыі завеі з пагаршэннем бачнасці да 300-800 метраў, снежныя заносы, узмацненне паўночнага ветру парывамі 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі да 21-24 м/с. У паўднёва-ўсходніх раёнах краіны чакаецца моцны мокры снег і дождж, месцамі галаледзіца і наліпанне мокрага снегу. У Віцебску тэмпература паветра будзе адмоўнай.
У нядзелю, 17 сакавіка, вецер сцiхне, спыняцца снегапады. Але ўслед за цыклонам адкрыецца доступ на поўдзень паветраным масам з Арктыкі, пачнецца ўзмацненне маразоў. У панядзелак пры ціхім малавоблачным надвор'і прыкметна ўзмоцняцца начныя маразы. Уначы чакаецца ад 13 да 19 градусаў са знакам мінус, месцамі мароз ўзмоцніцца да 20-27 градусаў. Днём прагназуецца 4-10 градусаў ніжэй за нуль, па поўдні будзе ад 1 да 3 марозу. “Такі тэмпературны фон будзе ніжэй за кліматычную норму не толькі для сярэдзіны сакавіка, але і для сярэдзіны студзеня. Істотных ападкаў не прагназуецца”, — адзначыла Людміла Парашчук паведамле БелТА.
Чытайце яшчэ
6 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
14/сакавік/2013 у 20:28
зима не отступает))
14/сакавік/2013 у 20:32 1
У тиливизары рыкаминдавли ни пользавацца личным транспартам.... А каким ??? Апшчэствинным ??? Бу-га-га !!!
А на улицы "гугеля" у 18-00 стаял грузавичок са снегам . Там ужэ гатовяцца ???
14/сакавік/2013 у 22:56 2
Зима продолжается! Ура!
15/сакавік/2013 у 20:46 3
Мине во чо интиресна: аны снег чыстить будуть или сам скора сайдет?
На Кирова! одна тропинка протоптана!
Трамваи ниходют.
15/сакавік/2013 у 21:28 4
@ Вшывы Блох:
Вшывы Блох пісаў:
ждут похоже пока сам сойдет , собрались все высокие чины в темной комнате и кодуют при свече : -уходи зима , а получается наоборот)
15/сакавік/2013 у 21:56 5
Домой в частный сектор возвращался, так сгоры съезжал и пару раз застрявал - замело так замело:)