У Віцебску знішчылі частку будынка з карцінай Малевіча

На вуліцы Леніна ў Віцебску знеслі частку дома №18 з копіяй карціны Казіміра Малевіча, намаляванай віцебскімі мастакамі.
У Віцебску знішчылі частку будынка з карцінай Малевіча. Фото @aysav / twitter.com

Павялічаны эскіз працы Малевіча “Смерць шпалерам” з’явіўся на цяне гэтага будынка 26 чэрвеня 2010 года пад час акцыі “Вуліца УНОВІС”. Роспіс зрабілі вядомыя віцебскія мастакі Аляксандр Вышка, Андрэй Духоўнікаў і Алена Чуйкова.

У Віцебску знішчылі частку будынка з карцінай Малевіча. Фота Сержука Серабро

Згодна пашпарта аб’екта працы вядуцца ў межах мадэрнізацыя памяшканняў будынкаў №18 і №20 па вуліцы Леніна па замове Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Самі будынкі з’яўляюцца помнікамі архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

У Віцебску знішчылі частку будынка з карцінай Малевіча. Фота Сержука Серабро

У Віцебску знішчылі частку будынка з карцінай Малевіча. Фота Сержука Серабро

У Віцебску знішчылі частку будынка з карцінай Малевіча. Фота Сержука Серабро

Аўтар першага фота — @aysav.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ