Мастак Вячаслаў Шайнураў запрашае да “Дыялогу”
1 сакавіка а 16-й гадзіне ў Віцебскім мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выставы Вячаслава Шайнурава “Дыялог”.
Назва трэцяй персанальнай выставы маладога творцы — невыпадковая. “Дыялог — гэта не проста частка нашага жыцця. Калі ўявіць такое вар’яцкае, жахлівае становішча, калі з нашага жыцця назаўжды знікне дыялог… Не, нават думаць пра гэта страшна. Такога свету не павінна быць і не будзе”, — сцвярджае мастак.
Вячаслаў Шайнураў скончыў магістратуру мастацка-графічнага факультэта УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава" па спецыяльнасці “Мастацтвазнаства”, працуе мастаком у Беларускім тэатры "Лялька". Быў удзельнікам блізу двух дзесяткаў калектыўных выстаў, частку з якіх сам жа і арганізаваў. Творы Вячаслава Шайнурава адрозніваюцца неардынарнасцю задумы і філіграннасцю выканання.
Выстава працягнецца да 18 сакавіка.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
27/люты/2013 у 16:05
Один из типичных образчиков витебкого КИТЧА.... псевдофилософские изыски... Хотя парень хороший... вот видимо наш худграф - сегодяшний.... во всей красе... не научили... самому главному... чувствовать и понимать искусство
27/люты/2013 у 21:47 1
А мне яго творчасць падабаецца!
28/люты/2013 у 9:46 2
@ лесавік:
Я же не говорю, что должно "не нравиться!" :)... просто КИТЧ:)