Біскуп Улазіслаў Блін лечыцца ў Амерыцы
Былы кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Аб гэтым нам паведаміў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі, рэдактар газеты «Каталіцкі веснік», ксёндз Віктар Місевіч. Па яго словах, учора ў Віцебск спецыяльна прыязджаў апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці, які і паведаміў мясцоваму духавенству пра рашэнне Папы Бэнэдыкта XVI у сувязі з прашэннем біскупа Уладзіслава.
«У тэлефоннай размове з апостальскім нунцыем біскуп перадаў сваё прывітанне вернікам Віцебскай дыяцэзіі. Ён таксама выказаў гарачае жаданне быць з імі напярэдадні свята Вялікадня, у Вялікую Сераду. Біскуп жадае адслужыць святую імшу і такім чынам развітацца з вернікамі. Аднак, улічваючы стан здароўя іерарха, хутчэй за ўсё, гэтая сустрэча будзе перанесена на больш позні тэрмін», - адзначыў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі.
Чытайце яшчэ
4 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
27/люты/2013 у 8:13
какие красивые часики, а злата скока...
а на заднем плане-он на еду себе сам зарабатывает...
27/люты/2013 у 8:23 1
Шо,
котВаська, завидно? Чай самого лечить будут во второй горбольнице? Бугагапонимаю батхерт - эту больницу в народе именуют 'Долина смерти'.
27/люты/2013 у 8:28 2
Ну прачасикита нинада!
🙂
27/люты/2013 у 9:22 3
Васька пісаў:
какие красивые часики...
-----------------------------------
Ничего зазорного. Они хотя бы не исчезают чудесным образом с фотографий, как у генерального менеджера ЗАО "РПЦ" Гундяева....