«Віцебская лыжня-2013» запрашае

У Дзень абаронцаў Айчыны, 23 лютага, у парку Мазурына адбудзецца зімовае культурна-спартыўнае свята “Віцебская лыжня-2013”. Пачатак – а 11-й. Аналагічныя мерапрыемствы ў гэты дзень пройдуць па ўсёй краіне.

Арганізатары прапануюць наступныя спаборніцтвы, конкурсы і відовішчы: канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасці і ваеннага аркестра; паказальныя выступленні дэсантнікаў, выратавальнікаў; міні-футбол на снезе, лыжная эстафета, паласа перашкод, перацягванне каната, шашкі, дартс, зімовы валейбол, армрэстлінг, гіравы спорт і інш.

Можна будзе пачаставацца кашай з ваенна-палявой кухні і паспрабаваць шчасце ў розыгрышы латарэй, паведамляе сайт Віцебскага гарвыканкама.

Чытайце яшчэ