На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры

Жыхары Віцебска любяць ледзяныя скульптуры і з задавальненнем з імі фатаграфуюцца. Фігуры, вырабленыя з лёду, з’яўляюцца на плошчы Перамогі ўжо пяты год запар дзякуючы працы студэнтаў розных навучальных устаноў нашага горада.
На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

Сёлета на галоўнай плошчы Віцебска з’явіліся дзевяць скульптурных кампазіцый, якія падрыхтавалі каманды Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-будаўнічага каледжа, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, аддзелаў адукацыі і культуры гарвыканкама.

У хрышчэнскія марозы віцяблян будуць радаваць скульптура самазадаволенага ката з рыбінай, некалькі птушак, залатыя рыбкі і нявызначаны таўстапуз. Таксама ў горадзе з’явіўся трэці параход, пабудаваны, мяркуючы па абрэвіятуры на грабным коле, мастацка-графічным факультэтам ВДУ. Не абышлося і без сімвала гэтага года — гэта тэма прадстаўленая скульптурай, якую рэдакцыя “ННВ” ўспрыняла, як вужыную каралеву, і фігурай кіеўскага князя Алега (калі меркаваць па выпаўзаючай з конскага чэрапа гадзюцы). Гэты гістарычны персанаж - найбольш манументальная ледзяная скульптура.

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

Традыцыйна матэрыял нарыхтоўвала Віцебская ЖКГ — на возеры Сосна супрацоўнікі гаспадаркі здабылі больш за 15 тон ледзяных глыбаў. На жаль, як і заўсёды, лёд мутны, што не лепшым чынам адбіваецца на скульптурах. Аднак сёлета ў некаторых ледзяшах замерзлі водарасці, што, напрыклад, у скульптурнай выяве залатых рыбак выглядае вельмі цікава.

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

Пераможцаў трэцяга адкрытага гарадскога конкурса ледзяных скульптураў вызначаць 19 студзеня ў 11:00. Журы ўзначаліць намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Шлома.

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўсталявалі ледзяныя скульптуры. Фота Сержука Серабро

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

11 каментарыяў

  1. Яна Ільіна  
    19/студзень/2013 у 8:16

    Не ўражвае. Спадабалася толькі ракавінка каля залатых рыбак.

  2. mr_zhukov.livejournal.com  
    19/студзень/2013 у 11:28 1

    Унитаз прикольный.

  3. Вшывы Блох  
    19/студзень/2013 у 13:03 2

    апять лед жолты...
    Адкудава ани яго тянуть?

  4. 43  
    19/студзень/2013 у 13:04 3

    ооо, я вижу здесь великие художники сидят?

  5. 43  
    19/студзень/2013 у 13:07 4

    где жёлтый?? глаза открой или притяни лёд свой и вырежи лучше! запарили всё критиковать!

  6. sc  
    19/студзень/2013 у 13:43 5

    43, признавайся, какое из ледяных творений твое? 🙂

  7. батя  
    19/студзень/2013 у 14:05 6

    во етыя яво, тока Серабро их не сфтал )))

  8. 43  
    19/студзень/2013 у 15:10 7

    я в тракторе на 8 фото 😀

  9. cinic  
    19/студзень/2013 у 17:50 8

    Ни спортя . Какая вада такой и лёд.

  10. Мука Лудак  
    19/студзень/2013 у 20:21 9

    чего вы ругаитися? Вы хотите, чтоб сразу тут как в
    Вегасе всё сверкало и сияло? Не всё сразу. Развиваемся.

  11. 43  
    19/студзень/2013 у 22:30 10

    Мука Лудак пісаў:

    чего вы ругаитися? Вы хотите, чтоб сразу тут как в

    Вегасе всё сверкало и сияло? Не всё сразу. Развиваемся.

    Огромный респкт мужик!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: