Партыя БНФ паскардзілася на галоўнага архітэктара Віцебска ў пракуратуру

Партыя БНФ паскардзілася на галоўнага архітэктара Віцебска ў пракуратуру17 студзеня Віцебкая абласная арганізацыя Партыі БНФ накіравала пракурору Чыгуначнага раёна скаргу на дзеянні галоўнага архітэктара Віцебска Віталя Дубіка.

У заяве гаворыцца, што галоўны архітэктар горада нахабна ігнаруе палажэнні аховы гістарычнага цэнтра горада, у прыватнасці, ён даў дазвол на праектаванне на тэрыторыі былога Ніжняга замка Палаца ўрачыстых абрадаў. Таксама адзначаецца, што планы па аднаўленню і новаму будаўніцтву будынкаў у ахоўваемым цэнтры Віцебска не выносяцца на шырокае абмеркаванне грамадскасці, а вырашаюцца кулуарна, пры гэтым груба парушаецца закон.

Пракурора просяць праверыць усе аб’екты новага будаўніцтва ў гістарычным цэнтры Віцебска на адпаведнасць заканадаўству і паведаміць пра выяўленыя парушэнні і прынятыя меры заяўнікам.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ