Снягуркі бываюць і помнікамі

Такая вось Снягурка-помнік з'явілася ў райцэнтры Сянно. І, па ўсім відаць, стала мясцовай адметнасцю.

Як тлумачыць раённая газета "Голас Сенненшчыны", гэта адзін з конкурсных навагодніх аб'ектаў. У Сянно штогод праводзіцца творчае спаборніцтва на лепшае святочнае афармленне адміністрацыйных будынкаў райцэнтра. І традыцыйна вызначаюцца ў ім супрацоўнікі мясцовага ДРБУ-146. Сёлета яны не толькі ўпрыгожылі ілюмінацыяй сваё офіснае памяшканне, дрэвы, альтанку ды агароджу на тэрыторыі прадпрыемства. Фантазія сенненскіх дарожнікаў сягнула далей: яны апранулі ў касцюм унучкі Дзеда Мароза скульптуру на сваім падворку.

"Уражвае сваёй веліччу і прыгажосцю на тэрыторыі ДРБУ-146 фігура Снягуркі", - такім каментаром суправаджае гэты факт раёнка. І дае гэтай нататцы гучны, але досыць бязглузды загаловак - "Сенненскія дарожнікі прызнаны ў раёне самымі прыгожымі".

Ніхто ў раёне, напэўна, не здзівіўся, што ў гэтым конкурсе дарожнікі занялі першае месца.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ