“Вітэн” выйшаў у ¼ Кубка краіны

Сёння прайшлі сем сустрэч 1/8 фінала Кубка Беларусі па міні-футболе. Матчы вызначылі практычна ўсіх удзельнікаў чвэрцьфінала.

Наш “Вітэн” у гасцях з лікам 5:0 перамог сталічны “Інтранзішэн-БГУФК” і ў ¼ сустрэнецца з “Барысавам-900”. Першы матч віцябляне правядуць на выяздзе 9 ці 10 студзеня. Хатні паядынак запланаваны на 20 студзеня.

У мінулым розыгрышы Кубка “Вітэн” у ¼ быў спынены “Лідсельмашам”. Спадзяемся, што ў гэтым годзе ў нашай каманды атрымаецца без перашкод прайсці гэты бар’ер.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ