“Казкі Раства”: фотарэпартаж з выставы дзіцячай творчасці

У культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола г.Віцебска «Дзвіна» 21 снежня адкрылася трыдыцыйная пераднавагодняя выстава дзіцячай творчасці “Казкі Раства”.

Адкрыў выставу, на якой сваю творчасць прадставілі навучэнцы розных навучальных і культурных устаноў горада, дырэктар «Залатога кола г.Віцебска «Дзвіна» Віктар Кібісаў. Ён адзначыў, што толькі дзеці могуць так цудоўна адчуваць і перадаць свае эмоцыі ад самага казачнага свята – Раства. І гэта вельмі добра адлюстравана ў іхніх працах – яркіх і вельмі цёплых.

Да маленькіх мастакоў у «Залатое кола г.Віцебска «Дзвіна» завіталі Дядзуля Мароз і Снягурка. Дзед усё імкнуўся прысесці на крэсла, але дзеці яму не давалі. Давялося чараўніку танчыць разам з імі і “барыню”, і “цыганачку”, і нават “лезгінку”. Канешне ж, былі і падарункі за вершык для Дзеда Мароза, і карагод вакол ёлкі.

“Казкі Раства” можна ўбачыць да 10 студзеня.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ