Карнавал прайшоў без спецэфектаў

Навагодняе карнавальнае шэсце, якое адбылося ў Віцебску 21 снежня 2012 года, адрознівалася ад аналагічнай імпрэзы 23 снежня 2011 года хіба зменай сімвалаў наступаючага года. Летась праз горад на машыне ехаў дракон. Сёлета на машынах МЧС і “хуткай дапамогі”, што рухаліся на чале святочнай працэсіі, сядзелі бутафорскія гадзюкі.
У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

Як аб’явіў арганізатара свята – Віцебскі гарвыканкам, у сёлетнім парадзе ўдзельнічала 375 пар Дзядоў Марозаў і Снягурак. Ішлі яны па вуліцы Леніна ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі, сярод якіх былі заўважаны немалыя чыны.

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

Потым ішлі музыкі духавога аркестра Віцебскай ваеннай камендатуры. Затым, з досыць вялікім адрывам ад Дзядоў Марозаў, рухаліся калядныя персанажы: механошы, козы, мядзведзі, цыганы. Апошнімі маршыравалі гусары і “зорныя ваяры”, ролю якіх выконвалі студэнты каледжа сувязі.

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

Пакуль на плошчу Перамогі прыехаў галоўны Дзед Мароз Прыдзвіння, на сцэне танчылі анёлы на хадулях. Як і ў ранейшыя гады, запаліць агні на ёлцы навагодняму персанажу дапамаглі лепшыя вучні горада, пераможцы розных алімпіяд і спаборніцтваў.

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

Першапачатковы сцэнар свята, які склалі арганізатары, утрымліваў “спецэфекты”. Да прыкладу, галоўны Дзед Мароз павінен быў ехаць на трыцыкле (“калі знойдзем”, паведамлялася ў сцэнарным плане ў дужачках). Побач павінны былі рухацца “дзедмарозаўская” калона байкераў і веларыкшы са сцягамі “2012” і “2013”. Аднак нічога гэта жыхары горада не ўбачылі.

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

Найбольш цікавым пунктам сцэнара быў наступны: “Пражэктары (МНС) высвятляюць дом за сцэнай. Група «Санта-Клаўсаў» (супрацоўнікі МНС) «дзюльфером» спускаецца з даху дома. Або: за сцэнай два аўтакраны з люлькамі. У люльках – Санты. Пад тэкст вядучага пражэктары высвятляюць Сант. Люлькі пачынаюць апускацца”. Насамрэч “Санты” з даху дзевяціпавярховіка не спускаліся.

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

Скончыўся карнавал прадказальна – салютам, карагодам вакол ёлкі і канцэртам.

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ