Першы дзень зімы Віцебск сустрэў балем (фота + відэа)
1 снежня ў Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” прайшлі “Касіны” — самы доўгі танцавальны вечар бальнага сезона. Імпрэза была арганізаваная клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”.
Праграма вечарыны ўключала 23 танцы: 14 контр-дансаў, 3 вальсы, 2 катыльёны, 2 полькі, кадрыль і ландлер-алеманд. Акдрыў баль паказальны контр-данс “Пачатак кахання”.
Як заўсёды, у перапынках паміж танцамі гасцей балю чакалі чайны і гульнявы салоны. Аздобай гульнявога салона стала нядаўна адноўленая гульня “Бірулькі”.
Праект “Шляхецкі баль” існуе ўжо 5 гадоў. Першы баль адбыўся ў снежні 2008 года і быў прысвечаны сярэднявеччу. З цягам часу гістарычная і часавая прастора праекта пашырылася. У дадзены момант перавага аддаецца бальнай і дасугавай культуры шляхты Вялікага Княства Літоўскага пачатку ХІХ стагоддзя.
Закрыццё папярэдняга бальнага сезону адбылося ў траўні. Тады ў паркетнай зале Віцебскай абласной філармоніі прайшоў “Шляхецкі баль”, які быў прысвечаны 200-годдзю вайны 1812 года.
Суботняе мерапрыемства было арганізавана клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, культурна-гістарычным комплексам “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна” і моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.
Чытайце яшчэ
8 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
2/снежань/2012 у 23:51
Тоже хотел бы посетить сие мероприятие! Сообщите следующий раз кто нибудь зарание, будьте добры.
3/снежань/2012 у 0:45 1
Сообщали об этом за неделю: https://vitebsk.cc/2012/11/26/u-vitsebsku-adbudutstsa-kasinyi-samyi-dowgi-tantsavalnyi-vechar-balnaga-sezona/
3/снежань/2012 у 12:33 2
@ Яна Ільіна:
Дзякуй, буду ўнямацяльней цяпер.
3/снежань/2012 у 14:27 3
Zveroboy пісаў:
😳
Уважлівей
3/снежань/2012 у 16:53 4
І я буду уняма.. уважлівей надалей))
3/снежань/2012 у 22:33 5
"КАСIНЫ" у гонар косинуса-длинноносиуса?
3/снежань/2012 у 23:23 6
vasjl - Косинус-длинноносинус?!?!?
Это даже не +100500!
Я ПОД СТОЛОМ!
🙂
🙂
🙂
🙂
🙂
4/снежань/2012 у 0:20 7
Просто картинка, а не девушка: https://vitebsk.cc/wp-content/uploads/2012/12/kasiny-20121201-13.jpg Ни дать ни взять, 19-й век.